Экс-старшыню Гомельскага райвыканкама, які хаваўся ў Расіі, затрымалі за хабары

Экс-старшыню Гомельскага райвыканкама, які хаваўся ў Расіі, затрымалі за хабары

Экс-старшыню Гомельскага райвыканкама Аляксандра Сітніцу, які хаваўся ў Расіі, затрымалі за хабары. Пра гэта 19 красавіка паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Ён пацвердзіў, што былога кіраўніка затрымалі ў Расіі і цяпер ён знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Беларусі (дзе канкрэтна, удакладніць не захацеў). Крымінальная справа распачатая па артыкуле 430 (“Атрыманне хабару”).

Сітніца быў вызвалены ад пасады старшыні Гомельскага райвыканкама 12 красавіка за прагулы пасля 9 гадоў працы — ён тыдзень не з’яўляўся на працоўным месцы. У СМІ з’яўлялася інфармацыя, што праваахоўнікі правяраюць магчымую датычнасць чыноўніка да карупцыйных злачынстваў.

Экс-старшыню Гомельскага райвыканкама, які хаваўся ў Расіі, затрымалі за хабары
Аляксандр Сітніца. Фота: sozhnews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі