Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у Еўропу працягваецца праз эстонскія порты
Нягледзячы на санкцыі Беларусь працягвае экспарт нафтапрадуктаў праз эстонскія порты, піша выданне Eesti Paevaleht.
Спасылаючыся на звесткі Дэпартамента статыстыкі, выданне выданне піша пра рэкордныя аб'ёмы імпарту з Беларусі. "За першыя дзесяць месяцаў гэтага года ў Эстонію паступіла адтуль тавараў амаль на паўмільярда еўра. У асноўным гэта цяжкія нафтапрадукты, такія як мазут, якія ўтвараюць чатыры пятыя імпарту", — адзначаюць у Eesti Paevaleht.
Праз Эстонію нафтапрадукты перавозяцца пераважна чыгункай. Вялікую частку гэтых грузапатокаў абслугоўвае эстонская дзяржкампанія Operail.
Імапрт нафтапрадуктаў з Беларусі ў Еўропу забаронены чацвёртым пакетам санкцыяў з 24 чэрвеня 2021 года.
У лістападзе Дэпартамент статыстыкі паведамляў, што таваразварот паміж Эстоніяй і Беларуссю ў 2021 годзе дасягнуў 464 мільёнаў еўра. Гэта максімальны паказчык аб'ёмаў гандлю паміж краінамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.