Эксперт: На перамовах у Мінску 11 лютага будзе прарыў

11 лютага ў Мінск прыедуць адразу некалькі сусветных лідараў — канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Будзе і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Паспрабуюць вырашыць праблему Данбаса. Палітолаг Кірыл Коктыш мяркуе, што дамовіцца атрымаецца. Аднак не факт, што Парашэнка здолее ўсё выканаць.

Коктыш: “Відавочна, што перамовы на гэтым этапе нейкага прарыву дасягнуць. Іншае пытанне, што гэты прарыў потым будзе патоплены. Парашэнка, каб пагадзіцца на федэралізацыю, павінен будзе правесці рэферэндум. А ў сённяшняй Украіне рэферэндум наўрад ці скажа федэралізацыі “так”. І гэта будзе азначаць, што ўсе дамоўленасці праз месяц-другі могуць быць адмененыя”.

Пры гэтым федэралізацыя — толькі адзін з магчымых варыянтаў вырашэння украінскай праблемы. І не самы горшы для Кіева. Неафіцыйна гаворыцца аб стварэнні дэмілітарызаванай зоны, паўтарэнні прыднястроўскага сцэнару, уводу міжнароднага кантынгента міратворцаў, як гэта было ў свой час у Босніі.

Хто з сусветных лідараў наведваў Беларусь і навошта (фота)

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі