Эксперты ААН заклікаюць дапусціць да турніраў усіх спартоўцаў з Беларусі і РФ

Алімпяда / pixabay.com
Алімпяда / pixabay.com

Незалежныя эксперты ААН па правах чалавека заклікаюць Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) дапусціць да міжнародных турніраў усіх спартоўцаў з Беларусі і Расіі — нават тых, хто падтрымлівае вайну ва Украіне, піша The Straits Times.

Нядаўна МАК дазволіў беларускім і расійскім спартоўцам выступаць, але пад нейтральным сцягам. Спецдакладчыкі ААН па культурных правах і сучасных формах расізму ўхвалілі гэты крок, але заклікалі пайсці далей: "Спартоўцы не павінныя зазнаваць дыскрымінацыю паводле нацыянальнай прыкметы".

Яны падкрэслілі, што разумеюць жаданне падтрымаць спартоўцаў і алімпійскую супольнасць Украіны. Але пры гэтым эксперты заклікаюць выконваць алімпійскую Хартыю і міжнародныя нормы ў галіне правоў чалавека, якія забараняюць дыскрымінацыю. Пры гэтым яны дадалі, што ніводзін спартовец не павінен прымаць чый-небудзь бок у канфлікце.

Рашэнне МАК дапусціць да спаборніцтваў толькі тых спартоўцаў Беларусі і Расіі, якія не падтрымалі актыўна вайну, на думку экспертаў, "адчыняе дзверы для ціску і інтэрпрэтацый".

Раней кіраўнік МАК Томас Бах заявіў, што хацеў бы бачыць расійскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе ў Парыжы.

Рэкамендацыю МАК на ўдзел беларускіх і расійскіх спартоўцаў у турнірах пад нейтральным сцягам рэзка раскрытыкавалі ва Украіне. Латвія заявіла, што будзе байкатаваць Алімпіяду-2024, калі там будуць выступаць спартоўцы з Беларусі і Расіі. Такі ж крок абмяркоўваюць у Польшчы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі