Эксперты прэзентавалі “Белую кнігу”, каб Беларусь трапіла ў Балонскі працэс

Аўтары кнігі аналізуюць сучасны стан беларускай вышэйшай адукацыі і прапануюць змены, якія наблізяць адукацыю да еўрапейскай. Пра гэта падчас прэзентацыі распавёў адзін з аўтараў, сябра Грамадскага Балонскага камітэту Беларусі Уладзімір Дунаеў:

Дунаеў: “Ёсць нямала сведчанняў, што якасць адукацыі ў Беларусі кепская. Пра гэта сведчыць і даклад Сусветнага банку. Трэба шукаць мадэлі перабудовы для вышэйшай адукацыі. У гэтым плане тое, што зроблена ў еўрапейскай прасторы адукацыі, для нас каштоўна”.

Акрамя таго, аўтары зборніка прапануюць змены ў Кодэкс аб адукацыі.

Кніга даступная на сайце bolognaby.org. Яна і іншыя напрацоўкі экспертаў будуць накіраваныя ў Міністэрства адукацыі.

На фота - Уладзімір Дунаеў.

Алімпіяднікі ідуць у БДУ на міжнароднікаў, каб… з’ехаць за мяжу

Фота - Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі