Эксперты: У Мінску масава прадаюць ці закрываюць кавярні, бары і рэстараны

У Мінску масава прадаюць ці закрываюць кафэ, бары і рэстараны. На дадзены момант шукаюць новых уладальнікаў або рыхтуюцца ды закрыцця каля 100 установаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніяў “Завод Бульбашъ” і “Твая сталіца”, якія займаюцца даследаваннямі рынку грамадскага харчавання.

На думку прадстаўнікоў гэтых кампаніяў, у найбліжэйшыя два гады Мінск сутыкнецца з перадзелам рэстараннага бізнесу: невялікія кавярні і рэстараны са слабымі гандлёвымі маркамі закрыюцца, а на іх месцы прыйдуць вядомыя сеткі хуткага харчавання. Ужо зараз недастаткова раскручаныя ўстановы завяршаюць працу, а на рынак выходзяць міжнародныя брэнды — Burger King, KFC, Hesburger. Пры гэтым актыўна пашыраюць свае сеткі ўжо прадстаўленыя ў краіне аператары, такія як McDonald's, паведамляе БелаПАН.

Як адзначаюць эксперты, масавы продаж аб’ектаў грамадскага харчавання дасягнуў піку ў чэрвені гэтага года. Асноўная прычына — спад пакупніцкай здольнасці: зніжаецца як колькасць наведвальнікаў, так і сярэдняга чэка.

Фота: om-saratov.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі