Экстрэмізм “Сабак”: у чым ён і чаго чакаць далей — стрым з Бахарэвічам

Экстрэмізм “Сабак”: у чым ён і чаго чакаць далей — стрым з Бахарэвічам

Больш за год спецыяльна адабраныя ў адмысловую камісію людзі спрабавалі адужаць “Сабак Еўропы” Альгерда Бахарэвіча. І паспрабаваць зразумець, пра што там ідзе гаворка і што чытачу імкнуўся давесці аўтар. Было складана. Пра гэта сведчыць тое, колькі часу “дзяржаўныя крытыкі” не маглі вынесці вердыкт. Нарэшце, і стала гэта вядома амаль выпадкова, кнігу "Сабакі Еўропы” прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”…

Што экстрэмісцкага прыхаваў аўтар у сваім творы і ці варта яго віншаваць з такім прызнаннем яго таленту? Як рэпрэсіі і пошукі ворагаў уплываюць на беларускую літаратуру? Ці варта чакаць, што ў хуткім часе на плошчах беларускіх гарадоў распаляць вогнішчы з кніг? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае літаратар Альгерд Бахарэвіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі