Елісееў: Беларусь і Расія наўрад ці могуць дамовіцца па мяжы

Елісееў: Беларусь і Расія наўрад ці могуць дамовіцца па мяжы

У другой дэкадзе красавіка адбудзецца паседжанне беларуска-расійскай камісіі, якая павінна вырашыць праблемы, якія ўзнікаюць на беларуска-расійскай мяжы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў чацвер 30 сакавіка паведаміў расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў. Па яго словах, ёсць некалькі варыянтаў рашэння, і сітуацыя выправіцца да канца года.

Нагадаем, што з пачатку 2017 года на беларуска-расійскай мяжы фактычна дзейнічае пашпартны кантроль, а замежнікі, якія едуць з Беларусі ў Расію аўтамабільным альбо чыгуначным транспартам, фактычна, пазбаўленыя магчымасці перамяшчэння праз мяжу.

Палітолаг Андрэй Елісееў пракаментаваў сітуацыю наступным чынам: "Фактычна, такая сітуацыя можа вырашыцца толькі калі Беларусі і Расія пагодзяцца весці рэальна сумесную міграцыйную і візавую палітыку. Калі Беларусь і Расія па ўсіх краінах узгодняць сваю пазіцыю. З якімі краінамі мець візавы рэжым, а з якімі ― не. Толькі ў такім выпадку, напэўна, Расія можа адмовіцца ад ідэі памежнай зоны на мяжы з Беларуссю. Аднак я не бачу, што у бакоў ёсць рухі ў кірунку ўзгаднення сваёй візавай і міграцыйнай палітыкі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі