Эпідэмічны ўздым захворванняў у Беларусі чакаецца ў бліжэйшыя тыдні

Сярод хворых дарослых менш за 50%

Сярод хворых дарослых менш за 50% / pixabay.com

Эпідэмічны ўздым захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Беларусі чакаецца ў бліжэйшыя тыдні. Ён абумоўлены распаўсюдам вірусаў грыпу, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Сезонны ўздым гэтых захворванняў у нашай краіе звычайна адзначаецца з кастрычніка па красавік. У цяперашні час "інтэнсіўнасць эпідэмічнага працэсу ВРІ ацэньваецца як сярэдняя з тэндэнцыяй да павелічэння ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі". Сярод хворых дзеці да 18 гадоў складаюць больш за 50%.

У РБ выяўлена цыркуляцыя вірусаў грыпу А(H1N1), A(H3N2), А(нетып.), В і негрыпозных рэспіраторных вірусаў (парагрып, адэнавірус, рынавірус, РС-вірус, сезонны каранавірус, бокавірус, вірус SARS-CoV-2).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі