ЕС абяцае Мінску "цяжкія наступствы" за затрыманне сваё дыпламаткі
Еўрасаюз лічыць затрыманне сваёй дыпламаткі Эвеліны Шульц "недапушчальным і вельмі небяспечным крокам". Такую ацэнку сітуацыі ў каментары DW даў афіцыйны прадстаўнік ЕС Петэр Стана.
"Мы зробім захады, каб паказаць, што абсалютна не згодныя мірыцца з падобнымі рэчамі. Гэта будзе мець вельмі цяжкія наступствы. Ізноў жа на дыпламатычным узроўні, але мы выразна далі зразумець, што падобнае непрымальна і больш не павінна паўтарацца", — заявіў ён.
Як распавядала Еўрарадыё, часовую павераную ў справах ЕС у Беларусі Эвеліну Шульц затрымалі ў Мінску на мінулым тыдні. Яе адвезлі ў міліцыю, пратрымалі там каля дзвюх гадзін і склалі пратакол.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.