ЕС гатовы падтрымаць Літву, Латвію і Польшчу на фоне "мігранцкага крызісу"
Міністры замежных спраў Еўрасаюза на нефармальнай сустрэчы 3 верасня абмеркавалі сітуацыю з мігрантамі, якія ідуць з Беларусі ў ў краіны ЕС. На іх думку, Беларусь стварае штучны міграцыйны ціск на ўсходнюю мяжу супольнасці ў Літве і Польшчы.
"Беларусь выкарыстоўвае мігрантаў і бежанцаў, каб стварыць штучны ціск на ўсходнюю мяжу Еўрасаюза, бо мяжы Літвы і Польшчы — гэта межы ЕС", — перадае ТАСС словы вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.
Ён дадаў, што мірістры ЕС выказалі салідарнасць з Літвой, Латвіяй і Польшчай. Яны гатовыя прыняць усе меры для падтрымкі гэтых краін, калі сітуацыя працягне пагаршацца.
Ад пачатку года на літоўска-беларускай мяжы былі затрыманыя больш за 4000 нелегальных мігрантаў. Гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.
Польшча ў сувязі з "мігранцкім крызісам" абвясціла надзвычайнае становішча ў памежнай зоне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.