ЕС узгадніў перадачу Украіне даходаў ад арыштаваных актываў Расіі
Грошы, ілюстрацыйнае фота
Даходы ад арыштаваных актываў Расіі будуць перадавацца Украіне. Адпаведнае рашэнне ўзгаднілі ўлады Еўрасаюза. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на кіраўніка МЗС Чэхіі Яна Ліпаўскага.
Украіне перададуць даходы ад арыштаваных актываў Цэнтрабанка РФ. Як падлічыў Ліпаўскі, сёлета афіцыйны Кіеў атрымае 74 мільярды чэшскіх крон — гэта каля трох мільярдаў еўра.
Паводле чэшскага міністра, 90% гэтых грошай пойдуць на вайсковую падтрымку. "Расія павінна заплаціць за шкоду, нанесеную яе агрэсіўнай вайной", — кажа кіраўнік чэшскай дыпламатыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.