Эсдэкі Беларусі хочуць выключыць "Справядлівую Расію" з Сацінтэрна
З такой ініцыятывай выступіла Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).
Прычынай называецца тое, што расійская партыя цалкам падтрымала імперыялістычную палітыку рэжыму Пуціна і расійскага алігархічнага капіталу.
У заяве, якую кіраўніцтва БСДП выслала ў Сацыялістычны інтэрнацыянал гаворыцца, што "Справядлівая Расія" бравіруе сваёй прыналежнасцю да Сацінтэрна і, такім чынам, наносіць шкоду яго аўтарытэту.
Грамада не можа ставіць пытанне аб выключэнні расійскай партыі з Сацінтэрна, бо не з'яўляецца яе паўнапраўным членам. Аднак беларуская партыя вырашыла выказацца наконт "Справядлівай Расіі" ў сувязі з яе пазіцыяй наконт украінскіх падзеяў.
Акрамя таго, БСДП прапануе Сацінтэрну правесці наступнае пасяджэнне Камітэта для краін СНД, Каўказа і басейна Чорнага мора ва Украіне. Прысвяціць яго прапануецца рэцыдывам шавінізму і імперыялізму на постсавецкай прасторы. Са свайго боку беларускія сацыял-дэмакраты гатовыя падаць даклад на гэтую тэму.
Фота — russiancouncil.ru