Эстонія ўвядзе дадатковыя санкцыі супраць беларускіх нафтапрадуктаў

Эстонія ўвядзе дадатковыя санкцыі супраць беларускіх нафтапрадуктаў

Эстонія ўвядзе дадатковыя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Пра гэта прэм'ер-міністр краіны Кая Калас заявіла на прэс-канфкрэнцыі 2 лютага. 

Яна адзначыла, што ў Эстоніі даволі вялікі тавараабмен з Беларуссю.

"Той тавар, які перавозіцца цяпер праз Эстонію, не знаходзіцца пад санкцыямі. Але мы павінны абмяркоўваць, наша мэта — аказаць уплыў на рэжымы Беларусі і Расіі. Нам трэба абмеркаваць, як уводзіць і ўжываць санкцыі. Мы вырашылі ўвесці дадатковыя санкцыі, пад якія трапіць тавар, які правозіцца цяпер", — цытуе словы кіраўніцы ўрада postimees.ee.

Некалькі дзён таму ў краіне ўзнік вялікі палітычны скандал пасля публікацыі журналісцкага расследавання. Яно паказала, што за 2021 год транзіт беларускіх нафтапрадуктаў праз Эстонію вырас утрая ў параўнанні з 2020 годам. Усё гэта адбывалася на фоне міжнародных санкцый супраць беларускага рэжыму, у тым ліку эканамічных.

Праз порты Эстоніі значна павялічыўся экспарт нафтапрадуктаў, якія мелі код 2707 (талуол, бензол і інш), на які не распаўсюджваюцца агульнаеўрапейскія санкцыі. Цяпер Эстонія забароніць на нацыянальным узроўні пастаўкі ў тым ліку нафтапрадуктаў пад гэтым кодам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі