Еўракамісар па ахове здароўя: вакцынацыя эфектыўней, чым лакдаўн
Еўракамісар па ахове здароўя Стэла Кірыакідэс у інтэрв'ю газеце Augsburger Allgemeine заявіла, што вакцынацыя ад каронавіруса больш эфектыўная, чым татальнае закрыццё межаў, піша ТАСС.
Еўракамісар таксама паведаміла пра спрашчэнне працэдуры сертыфікацыі вакцын: вытворцы, якія ўжо атрымалі сертыфікат ЕС, у выпадку ўдасканалення сваёй прадукцыі для барацьбы з новымі мутацыямі, будуць вызваляцца ад паўторнай сертыфікацыі.
Тым часам Міністэрства аховы здароўя Украіны апублікавала абноўлены спіс дзяржаў "зялёнай" і "чырвонай" зоны: Беларусь трапіла ў "зялёны" спіс. Цяпер беларусам не трэба праходзіць ПЦР-тэст і праводзіць 14-дзённы перыяд самаізаляцыі пасля прыезду ў краіну.
У сваю чаргу МЗС Польшчы збіраецца выдаваць экспрэс-візы для людзей, якія хочуць працаваць у гэтай краіне. Першымі змогуць скарыстацца працэдурай жыхары Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.