Еўракамісар у Мінску наведаў славуты ўніверсам "Цэнтральны" (фота)
Еўракамісар па палітыцы суседства і пашырэнні ЕС Ёханэс Хан наведаў славуты мінскі ўніверсам "Цэнтральны". Ён завітаў туды ў суправаджэнні кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын.
Гэты незвычайны візіт сфатаграфаваў і абнародаваў у Фэйсбуку Віктар Контар.
Ёханэс Хан знаходзіцца ў Мінску ў рамках дзясятай нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін — удзельніц "Усходняга партнёрства". Напярэдадні ў яго адбылася сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.