Еўракамісар: Украіне трэба паабяцаць перспектыву сяброўства ў ЕС

"Калі мы маем намер сур'ёзна дапамагчы Украіне і іншым краінам былога Савецкага Саюза пераўтварыцца, то пагадненне аб асацыяцыі павінна быць толькі першым крокам з нашага боку, — цытуе словы Фюле ИТАР-ТАСС. — Мы не зможам дапамагчы гэтым краінам без выкарыстання самага магутнага інструмента — пашырэння. Нельга проста прапанаваць ім пагадненне аб асацыяцыі з ЕС і сказаць пры гэтым, што яно ніколі не дасць ім магчымасці стаць сябрам Еўрасаюза. ЕС павінен быць больш рашучым".



Нагадаем, у лістападзе 2013 года, напярэдадні віленскага саміта "Усходняга партнёрства", украінскі ўрад адмовіўся падпісваць дамову аб асацыяцыі з ЕС. Гэта выклікала ва Украіне масавыя акцыі пратэсту прыхільнікаў еўраінтэграцыі, якія працягваюцць да сённяшняга дня.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі