Еўракамісія: Гандаль грамадзянствам ЕС недапушчальны
Гэта — рэакцыя на планы Мальты прапаноўваць свае пашпарты заможным замежным інвестарам.
"Прадастаўленне грамадзянства дзяржавы-сябра азначае прадастаўленне грамадзянства ЕС і ўсіх звязаных з ім правоў. Дзяржавы ЕС могуць прадастаўляць грамадзянства толькі тым асобам, якія маюць рэальную сувязь з гэтай краінай", — цытуе словы камісара па ўнутраных справах ЕС Віўен Рэдзінг Delfi.
Паводле яе слоў, кіраўніцтва Еўрасаюза ўважліва сочыць за краінамі, якія ўвялі так званыя "інвестарскія схемы". Як вядома, гэта робіць не толькі Мальта, але і іншыя краіны. Напрыклад, Латвія, якая спадзяецца з дапамогай гэтай схемы папоўніць дзяржаўны бюджэт. Праўда, Рыга прапануе замежнікам прадастаўленне відаў на жыхарства, а Мальта — пашпарты ЕС.
Раней меркавалася, што замежнік зможа стаць грамадзянінам Мальты пасля ўнёску ў спецфонд у памеры 650 тысяч еўра. Пасля дапрацоўкі законапраекта, да гэтай сумы дадаліся 350 тысяч еўра, якія трэба ўкласці ў мясцовую нерухомасць і 150 тысяч еўра, на якія давядзецца курляць на працягу 5 гадоў каштоўныя паперы.
Улады Мальты спадзяюцца знайсці каля 1800 жадаючых набыць грамадзянства. Пры гэтым яны абяцаюць, што правядуць дасканалую праверку кандыдатаў.
Грамадзянства ЕС каштуе ад 250 тысяч еўра да 3 мільёнаў
Фота — AFP