Еўракамісія заклікае забяспечыць канкурэнтныя выбары прэзідэнта ў Беларусі
Са зваротам да беларускіх уладаў забяспечыць канкурэнтныя выбары прэзідэнта звярнулася кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
"Беларускія ўлады павінны забяспечыць прадстаўнічую і канкурэнтную палітычную барацьбу на выбарах у жніўні", — цытуе яе словы, сказаныя на прэс-канферэнцыі, РІА "Новости".
Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня. Цяпер у Цэнтрвыбаркаме зарэгістраваныя 13 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў. За кратамі ўжо знаходзіцца кіраўнік ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай яе муж Сяргей, а таксама прэтэндэнт Віктар Бабарыка і яго сын і кіраўнік ініцыятыўнай групы Эдуард.
Неабходную колькасць подпісаў (больш за 100 тысяч) у ЦВК здалі толькі два прэтэндэнты — Віктар Бабарыка і Аляксандр Лукашэнка. Апошні дзень здачы подпісаў — 19 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.