Еўрапарламент разгледзіць рэзалюцыю аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі

Еўрапарламент разгледзіць рэзалюцыю аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі

У чацвер, 6 красавіка, Еўрапарламент разгледзіць рэзалюцыю аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі. У яе праекце асуджаецца разгон удзельнікаў вулічнай акцыі на Дзень Волі, а таксама прэвентыўныя арышты, інфармуе interfax.by.

У праекце дакумента таксама падкрэсліваецца, што “нягледзячы на заклікі міжнароднай супольнасці да стрыманасці рэакцыя службаў бяспекі была невыбіральнай і празмернай”. Таксама еўрапарламентары асуджаюць “неабгрунтаваныя абмежаванні свабоды мірных сходаў, свабоды выказвання думак і свабоды асацыяцыі ў Беларусі”. У рэзалюцыі, па якой сёння адбудзецца галасаванне, Еўрапарламент заклікае ўлады нашай краіны “неадкладна правесці дбайнае і бесстаронняе расследаванне ўсіх паведамленняў пра адвольныя затрыманні і іншыя парушэнні правоў пратэстоўцаў у сувязі з нядаўнімі дэманстрацыямі”. У дакуменце змешчана пагроза “новых абмежавальных мераў у адносінах высокапастаўленых службовых асобаў Беларусі, адказных за нядаўнія рэпрэсіі” ў выпадку, калі ніякіх расследаванняў праведзена не будзе.

Як вядома, толькі падчас Дня Волі ў Мінску было затрымана, па розных ацэнках, ад 700 да 1000 чалавек. Большасць з іх у той жа дзень адпусцілі, аднак частку людзей асудзілі на адміністрацыйны арышт.

Еўрапарламент разгледзіць рэзалюцыю аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі