Еўрапейскі суд пагражае Польшчы штрафам за высечку Белавежскай пушчы

Еўрапейскі суд пагражае Польшчы штрафам за высечку Белавежскай пушчы

Еўрапейскі суд пагражае Польшчы штрафам за высечку Белавежскай пушчы — як мінімум, 100 тысяч еўра за дзень. Суд забараніў Польшчы высякаць Белавежскую пушчу яшчэ ў ліпені 2017-га, пасля звароту Еўрапейскай камісіі. Але гэтае рашэнне не было выканана. Цяпер жа, уладам Польшчы давядзецца альбо спыніць высечку, альбо плаціць вялікія штрафы.

Варшава сцвярджае, што высякаюцца толькі “мёртвыя і аслабленыя” дрэвы, а таксама тыя, што “пагражаюць грамадскай бяспецы”. Гаворка ідзе пра дрэвы, якія заражаныя караедам. Аднак эколагі пратэстуюць супраць дзеянняў польскіх уладаў, яны лічаць, што экасістэма павінна сама вырашыць праблему.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі