“Еўрапол”: Бізнэс па незаконным правозе мігрантаў у ЕС складае $5-6 млрд

“Еўрапол”: Бізнэс па незаконным правозе мігрантаў у ЕС складае $5-6 млрд

Незаконны правоз мігрантаў на тэрыторыю Еўрасаюза ператварыўся ў міжнародны бізнес, абарот якога складае да 6 мільярдаў долараў за год, гаворыцца ў новым дакладзе “Еўрапола”.

Паводле дадзеных еўрапейскай паліцыі, каля 90% мігрантаў, якія трапляюць у ЕС, у пэўны момант свайго падарожжа карыстаюцца паслугамі ўдзельнікаў гэтай сеткі. Усяго ў 2015 годзе ў Еўропу трапіла каля мільёна нелегалаў, большасці з якіх дапамаглі злачынныя арганізацыі. Кожны з іх заплаціў за паслугі ад 3,2 да 6,5 тысячы долараў.

Часцей за ўсё грошы выплочваюцца пасля таго, як чалавек прыбыў у Еўропу або адпрацоўваюцца на шляху.

Праваахоўнікі чакаюць рост колькасці кліентаў падобных сетак, бо многія краіны ўводзяць абмежаванні на ўезд мігрантаў, абысці якія будуць дапамагаць крымінальныя структуры.

Злачынцы займаюцца не толькі нелегальным правозам праз межы, але і падрабляюць дакументы, неабходныя мігрантам. Іх дзейнасць прыводзіць да росту карупцыі. Апроч таго, нелегальны правод мігрантаў суправаджаецца іншымі злачынствамі, напрыклад, кантрабандай наркотыкаў, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі