Беларусы і расіяне не змогуць ездзіць у Літву мінімум да канца траўня
Еўрасаюз / minsknews.by
Абмежаванні на знешніх межах Літвы з Беларуссю і Расіяй будуць дзейнічаць як мінімум да чэрвеня 2020 года. Пра гэта заявіла міністр унутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене.
Пры гэтым унутраныя межы Еўрапейскага саюза могуць адкрыць ужо з сярэдзіны траўня. Такое рашэнне звязанае з тым, што пандэмія каранавіруса ў ЕС ідзе на спад.
"У Еўракамісіі мы абмяркоўваем, Савет міністраў таксама адбыўся, гаворка ідзе пра тое, што 15 траўня такі, скажам, максімальны тэрмін, калі ўнутраныя межы Еўропы могуць быць адкрытыя", — расказала Тамашунене ў інтэрв'ю радыёстанцыі Lietuvos radijas.
Пытанне арганізацыі санітарных праверак на мяжы (і ў цэлым неабходнасці такіх праверак) дзяржавы ЕС будуць вырашаць у прыватным парадку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.