Еўрасаюз выдзеліць 6 мільёнаў еўра на падтрымку малога бізнесу ў Беларусі

Еўрасаюз выдзеліць 6 мільёнаў еўра на падтрымку малога бізнесу ў Беларусі

Еўрасаюз выдзеліць 6 мільёнаў еўра на падтрымку малога бізнесу ў Беларусі. Пагадненне паміж ЕС і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця было падпісана 13 верасня ў Міністэрстве эканомікі. Перад гэтым адбылася сустрэча міністра эканомікі нашай краіны Уладзіміра Зіноўскага і прэзідэнта ЕБРР Сумы Чакрабарці.

Як інфармуе БЕЛТА, Зіноўскі падкрэсліў важнасць падпісання дакумента для Беларусі. Ён адзначыў, што рэалізацыя праекта пасадзейнічае павышэнню канкурэнтаздольнасці малых прадпрыемстваў, стварэнню новых працоўных месцаў, дыверсіфікацыі беларускай эканомікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі