Эвакуатар наехаў на легкавік, а грузавік згубіў на праспекце прычэп з пяском

Эвакуатар наехаў на легкавік, а грузавік згубіў на праспекце прычэп з пяском

28 ліпеня на вуліцы Янкі Купалы ў Мінску эвакуатар наехаў на "Фольксваген", які спыніўся наперадзе. 38-гадовага кіроўцу легкавіка завезлі ў бальніцу. ДАІ праводзіць праверку. Эвакуатарам кіраваў 29-гадовы вадзіцель.

Таксама ў аўторак здарэнне адбылося на Партызанскім праспекце. На скрыжаванні з вуліцай Куляшова ў грузавіка МАЗ (ім кіраваў 31-гадовы вадзіцель) падчас руху... адчапіўся самазвальны паўпрычэп з грузам пясчана-гравійнай сумесі. Паўпрычэп працягваў ехаць па праспекце і наляцеў на аўтамабіль "Нісан", які ехаў злева ў спадарожным накірунку. Пасля гэтага ён наляцеў на бардзюрны камень і перакуліўся. ДАІ паведамляе, што ніхто не пацярпеў. Пакуль прычэп і яго груз прыбіралі з праезнай часткі, рух на гэтым участку праспекта быў "абцяжараны".

Эвакуатар наехаў на легкавік, а грузавік згубіў на праспекце прычэп з пяском
Здарэнне на Партызанскім праспекце / @gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі