Фабрыка "Элема" часова сыходзіць на каранцін
Часова на каранцін сыходзіць прадпрыемства "Элема", якое шые жаночую верхнюю вопратку.
Такія змены ў "Элеме" тлумачаць клопатм пра здароўе арботнікаў і санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыяй.
"Мы прынялі рашэнне, што супрацоўнікі вытворчасці будуць пераведзеныя на рэжым працы 2/3. То бок, у іх захоўваецца 2/3 тарыфнага акладу. Гэта не адпачынак, але мы не патрабуем ад работнікаў знаходжання на працоўных месцах. У нас ёсць сыравіна, але мы швейнае прадпрыемства, і многія матэрыялы атрымліваем з Еўропы, і пакуль няма пэўнасці з тым, ці будуць яны паступаць своечасова, згодна з раней зацверджаным графікам", — патлумачыў парталу TUT.by дырэктар прадпрыемства Анатоль Венедыктаў. Па яго словах, загад можа быць адменены датэрмінова, калі не будзе праблемаў з пастаўкамі на прадпрыемства.
Пакуль плануецца распусціць работнікаў па дамах з 23 сакавіка па 4 красавіка. Гандаль кампаніі "Элема" будзе працаваць без зменаў. Тым, хто будзе купляць тавары праз інтэрнэт-краму, тавар прывязуць дадому. .
"Элема" не першае прадпрыемства, якое абвяшчае каранцін у сувязі з распаўсюдам каранавіруса. Некалькі дзён таму каранцін быў уведзены на віцебскіх абутковых фабрыках "Белвест" і "Чырвоны кастрычнік".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.