“Фаўна горада”: Нам патрэбныя могілкі для жывёлаў

120313 CarykouskajaS.mp3

Еўрарадыё: Навошта трэба спецыяльнае месца хаваць хатніх гадаванцаў? Ці не прасцей было б самастойна хаваць іх недзе ў лесе?

Тамара Царыкоўская: Тут колькі прычын. Вельмі часта хатні гадаванец робіцца ўлюбенцам і, можна нават сказаць, сваяком у сям’і. Таму людзі хочуць пахаваць яго так, як лічаць годным. Таксама трэба адзначыць, што хаваць проста так абы-дзе не дазваляюць экалагічныя нормы. Нельга хаваць у садзе, ці выйсці ў парк. Хаваць свойскія жывёлы можна толькі пасля таго, як цела яго спаленае.

Еўрарадыё: Дык тыя людзі, што на лецішчы хаваюць жывёлаў – парушаюць заканадаўства?


Тамара Царыкоўская: Так. Яны парушаюць заканадаўства. Адзінае дазволене на сёння месца – гэта ямы Бекары [спецыяльныя біятэрмічныя ямы, каб абясшкоджваць трупы жывёлаў], якія ў нас знаходзяцца каля Мінска ў раёне Дзегцяроўка.

Еўрарадыё: Хаваць абавязкова пасля крэмацыі?


Тамара Царыкоўская: Не, у гэтых ямах целы жывёлаў проста можна пакінуць. Там адбываецца хімічная апрацоўка і целы раскладаюцца.

Еўрарадыё: А ці саспела нашае грамадства да таго, што трэба хаваць сваіх гадаванцаў?


Тамара Царыкоўская: Да нас шмат тэлефануюць, і я лічу, што так. Такія могілкі ўжо нам патрэбныя.

Еўрарадыё: Трэба нейкі помнік, каб туды прыходзіць?


Тамара Царыкоўская: Думаю што так. Як могілкі ва Уруччы ўладкаваныя – там шмат помнікаў і гранітны, і мармуровых.

Еўрарадыё: Царква мусіць з засцярогаюю да гэтага ставіцца…


Тамара Царыкоўская: Гэта праўда. Гэта тэма складаная і яне хачу кагосьці там абвінавачваць. Думаю, што калі чалавек так хоча, дык значыцца, так трэба.

Еўрарадыё: А якія прыклады ў нашых суседзяў? Наколькі гэта папулярна?


Тамара Царыкоўская: Я ведаю, што першыя такія могілкі былі адкрытыя ў Францыі ў ХІХ стагоддзі. Даўно. А ў Расіі – у 2007 г. былі адкрытыя могілкі ў Маскве, а ў Пецярбурзе ў 2010.

Еўрарадыё: Ці не здарыцца, што проста не хопіць зямлі ў гарадах?

Тамара Царыкоўская: У сусветнай практыцы магіла захоўваецца датуль, дакуль гаспадар плоціць складкі за зямлю, 2-3 гады. У Маскве, напрыклад, месца аплочваецца на год, а далей – калі хочаш захоўваць магілу, можаш плаціць далей. Калі не – магілу прыбяруць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі