Фестываль “Даём рады” — відэаверсія!
Прапануем вам выступы гуртоў "Дай Дарогу!", Neuro Dubel, Nizkiz, Harotnica, Sciana і "Тлушч" на ўручэнні музычнай прэміі Еўрарадыё.
7 лютага Еўрарадыё абвясціла пераможцаў музычнай прэміі "Даём рады". Узнагароду — "Гурт-2013" атрымаў анархасіндыкат "Ляпіс Трубяцкі". Дарэчы, "Ляпісы" адзначыліся адразу ў дзвюх намінацыях — іх кліп "Месяц" атрымаў статуэтку за "Музычнае відэа-2013".
"Альбомам-2013" названая пласцінка "Чорная панна" фолк-метал гурта Litvintroll.
"Сінглам-2013" стала "Гуантанама" ад Nizkiz.
Статус лепшага сольнага выканаўцы другі год запар утрымлівае Зміцер Вайцюшкевіч.
"Музычным праектам-2013" Еўрарадыё лічыць "Джазавыя суботы ля ратушы",
"Фэстам-2013" — міжнародны фестываль фолк-музыкі "Камяніца".
Званне "Дэбюта-2013" дасталася камандзе Tonqi xod.
Лепшым "Еўрапейскім альбомам-2013" стала пласцінка "Right Thoughts, Right Words, Right Action" гурта Franz Ferdinand.
На ўручэнні прэміі выступілі "Дай Дарогу!", Neuro Dubel, Nizkiz, Harotnica, Sciana і "Тлушч".