Фестываль "Вольнае паветра" аб'явіў канчатковы лайн-ап
Хэдлайнерамі стануць "Троіца", "Стары Ольса" і Pafnutiy’s Dreams.
Да таго ж, у фэсце возьмуць удзел гурты Rada, Vuraj, "Альтанка" і музыка Яўген Зінкевіч.
"Тое, што мы цяпер зробім, не рабілася на хутары ніколі, ні на адным фестывалі. Мы яшчэ ўзімку расчысцілі зону ракі Буянкі, зрабілі там парк, паклалі яшчэ адзін масток. Цяпер мы пракладаем электрычнасць і павесім каля двух дзесяткаў прафесійных прыбораў, каб падсвятліць раку ў начны час. За Буянкай ёсць тры ўзгоркі — да іх будуць выкашаныя шырокія дарогі. Ноччу на ўзгорках як у фільме "Валадар пярсцёнкаў" мы запалім сігнальныя вогнішчы", — распавядае парталу Ultra-music адзін з арганізатараў фестывалю і ўладальнік хутара "Шаблі" Уладзімір Шаблінскі.
Уначы па чарзе адно за другім у даліне Буянкі запаляцца вогнішчы. Пад кіраўніцтвам лідара гурта Vuraj будзе скліканы "Спеўны ход", падчас якога можна будзе далучыцца да купальскіх карагодаў і спеваў. Кульмінацыяй свята стане вялікае вогнішча на самым высокім узгорку, адкуль па схілу скоціцца купальскае кола.
Праграма фэсту:
17:00-17:15 Зінкевіч Яўген Іванавіч
Bujanka stage
17:15-17:40 RADA
Bujanka stage
17:40-18:20 VURAJ
Bujanka stage
18:20-19:00 АЛЬТАНКА
Bujanka stage
19:00-20:00 СТАРЫ ОЛЬСА
Bujanka stage
20:00-21:10 Paffnutiy Dreams
Bujanka stage
21:10-23:00 ТРОIЦА
Bujanka stage
23:05-01:00 ROOTS AFTERPARTY PAVETRA
Клуб "Шляхетская Брама" /separate entrance fee/
23:15 вогнішча на першым ўзгорку
23:20 "Спеÿны Сход" на першым ўзгорку
23:30 вогнішча на Малой Гудзёўцы
23:40 вогнішча на Вялiкай Гуздёўцы