Фэйкавы бот BYSOL з'явіўся ў Тэлеграме

Хтосьці стварыў фэйкавы бот BYSOL, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Тэлеграме з'явіўся фэйкавы бот фонду BYSOL. Рассылка пра стварэнне новага бота распаўсюджваецца ў розных чатах.
Аўтары рассылкі заяўляюць, быццам новы бот быў створаны ў сувязі з узломам базы "Беларускага Гаюна".
Праваабаронцы рэкамендуюць быць уважлівымі і правяраць у афіцыйным тэлеграм-канале BYSOL, ці з'яўляецца бот арыгінальным.
Паведамленне пра тое, што сілавікі атрымалі доступ да чат-бота "Беларускага Гаюна", з'явіліся 5 лютага. Паведамлялася, што пад пагрозай апынуліся ўсе, хто дасылаў інфармацыю гэтаму каналу. Фонд BYSOL адкрыў "гарачую лінію" для эвакуацыі беларусаў, якім пагражаў пераслед за перадачу інфармацыі ў "Беларускі Гаюн". Па стане на раніцу 9 лютага па дапамогу звярнуліся больш за 150 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.