Фэйсбук не будзе выдаляць старонкі памерлых карыстальнікаў
Такое рашэнне прынялі распрацоўшчыкі сацыяльнай сеткі.
Старонкі памерлых карыстальнікаў захаваюцца ў тым выглядзе, у якім яны былі пры жыцці ўладальнікаў. Такім чынам кампанія хоча выказаць павагу да нябожчыкаў і іх выбару.
На змены ў палітыку сайта паўплываў зварот жыхара ЗША, які сумаваў па загінулым сыне. Амерыканец папрасіў захаваць усе наладкі і публікацыі рахунку некранутымі і адкрытымі для ўсіх.
Год таму падобнае рашэнне пра захаванне віртуальнай інфармацыі пра памерлых карыстальнікаў прыняў Твітар, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.