ФІБА выключыла з спаборніцтваў усе баскетбольныя зборныя Беларусі і Расіі
Выканкам Міжнароднай баскетбольнай федэрацыі (ФІБА) выключыў усе зборныя Беларусі і Расіі з сваіх спаборніцтваў.
Перш за ўсё гаворка ідзе пра адборачныя матчы чэмпіянату свету па баскетболе 2023 года, чэмпіянат свету па баскетболе сярод жанчын да 17 гадоў — 2022 , чэмпіянат свету ФІБА па баскетболе сярод жанчын — 2022.
Таксама беларускія і расійскія клубы і гульцы не змогуць зарэгістравацца на наступных турнірах ФІБА.
Акрамя таго выканкам ФІБА вырашыў, што афіцыйныя баскетбольныя спаборніцтвы пад эгідай арганізацыі не павінны праводзіцца ў Расіі ці Беларусі да далейшага апавяшчэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.