FIFA адхіліла прэтэнзіі беларускай федэрацыі да Іллі Шкурына

FIFA адхіліла прэтэнзіі беларускай федэрацыі да Іллі Шкурына

FIFA адхіліла ўсе прэтэнзіі беларускай федэрацыі да Іллі Шкурына, паведамляе "Трыбуна". Летась футбаліст маскоўскага ЦСКА адмовіўся выступаць за нацыянальную зборную Беларусі да таго часу, пакуль нашай краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка. Ён падпісаў ліст спартсменаў за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў. Беларуская федэрацыя футбола паскардзілася на Шкурына не за адмову выступаць за нацыянальную зборную, а за няяўку ў маладзёжную зборную на матчы адбору Еўра. Спартыўныя чыноўнікі спадзяваліся, што на футбаліста, які гуляе ў Расіі, накладуць санкцыі, але не атрымалася — дысцыплінарны камітэт FIFA стаў на бок форварда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі