Фігуранты "Справы лыжнікаў" у Маладзечне атрымалі агулам 155 сутак
14 лютага каля вёскі Лешна пад Маладзечнам былі затрыманыя 19 удзельнікаў сустрэчы лыжнікаў. Прэс-служба МУС паведаміла, што супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС выехалі пасля сігналу вартаўніка падстанцыі электрасетак. Людзей абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Усіх судзілі ў будынку Маладзечанскага РАУС.
У выніку, як паведамляе rh.by, 20 сутак атрымаў адзін мужчына, астатнія сем — па 15 сутак. Таксама па 15 сутак атрымалі дзве жанчыны. У дзевяці чалавек штрафы — ад 25 да 30 базавых велічынь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.