Фільм Аляксея Палуяна "Смеласць" — лаўрэат 32-й Гесэнскай прэміі ў галіне кіно
Рэжысёр Аляксей Палуян стаў лаўрэатам 32-й Гесэнскай прэміі ў галіне кіно. Так была адзначаная яго стужка “Смеласць” (Сourage), прысвечаная беларускім пратэстам 2020 года.
Дарэчы, кіно Палуяна “Возера радасці” два гады таму таксама атрымаў узнагароду зямлі Гесэн як найлепшы караткаметражны фільм, адзначае Беларуская рада культуры.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 22 кастрычніка ў нямецкім Афенбаху.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.