Фінальныя гонкі Кубка свету па біятлоне адмянілі з-за ўрагану

Фінальныя гонкі Кубка свету па біятлоне адмянілі з-за ўрагану

Заключныя гонкі з масавага старту Кубка свету па біятлоне ў мужчын і жанчын адмененыя з-за ўраганнага ветру. Спачатку арганізатары 9-га этапу вырашылі адкласці спаборніцтвы і перачакаць, аднак надвор’е не палепшылася.

Над стадыёнам у расійскім Ханты-Мансійску, дзе праходзіць апошні ў гэтым сезоне этап Кубка свету, разгуляўся такі моцны вецер, што нават абрынуў адну з асвятляльных мачтаў. З гэтай прычыны вырашылі ўвогуле адмовіцца ад гонак.

Па выніках сезону, у мужчын Вялікі Крышталёвы глобус заваяваў француз Мартэн Фуркад, а ў жанчын — чэшка Габрыэла Саўкалава.

Сярод беларускіх біятланістаў найлепшы вынік у Надзеі Скардзіна — 19-е месца ў агульным заліку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі