ФК "Дынама-Мінск" атрымала чацвёртую перамогу запар

ФК "Дынама-Мінск" атрымала чацвёртую перамогу запар

Футбольны клуб "Дынама-Мінск" 15 чэрвеня ў рамках 12-га тура чэмпіянату Беларусі ў гасцях абыграў бабруйскую "Белшыну" — 2:1.

Такім чынам, сталічныя футбалісты атрымалі чацвёртую перамогу запар. Перад гэтым яны перамаглі "Віцебск" (1:0), дынамаўцаў з Брэста (4:1) і "Мінск" (1:0).

Таксама ў сераду адбыліся іншыя матчы 12-га тура. Мазырская "Славія" дома прайграла жодзінскаму "Тарпеда-БелАЗ" — 0:1, мікашэвіцкі "Граніт" у гасцях абыграў "Віцебск" — 1:0, брэсцкае "Дынама" і наваполацкі "Нафтан" згулялі ўнічыю — 1:1.

Сёння таксама гуляюць "Мінск" і "Слуцк", а таксама "Крумкачы" і БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі