ФК "Гомель" выйграў у футбалістаў суд па нявыплачаных заробках

Суд Гомеля адмовіў у пазове, які падалі на ФК "Гомель" яго былыя гульцы Віталь Трубіла, Дзмітрый Неўмывака і Аляксандр Бычанок.

Футбалісты патрабавалі, каб клуб выплаціў ім заробак за тры месяцы, а таксама адпускныя. Аднак суд вырашыў, што клуб мае падставы не выплочваць гэтыя сумы, піша by.tribuna.com. У сваім рашэнні суд спаслаўся на тое, што ў палажэнне аб прэміраванні быў пункт пра вынік, які па выніках сезона дасягнуты не быў.

Футбалісты не згодныя з такім рашэннем і хочуць падаць апеляцыю. Дарэчы, Аляксандр Бычанок раней заяўляў, што адмовіўся ад сваёй часткі прэміяльных і хацеў праз суд вярнуць толькі заробак.

Бліжэйшым часам у "Гомеля", які завінаваціўся сваім футбалістам, чакаюцца суды па пазовах Мацвеенкі, Камароўскага і Кірыльчыка.

Фота — football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі