ФК "Шахцёр" за тур да заканчэння чэмпіянату папрасіў прабачэння ў заўзятараў

ФК "Шахцёр" за тур да заканчэння чэмпіянату папрасіў прабачэння ў заўзятараў

За тур да заканчэння футбольнага чэмпіянату Беларусі прэс-служба салігорскага "Шахцёра" ў Твітары прынесла прабачэнні заўзятарам за "неапраўданыя чаканні".

"Завяршыўся футбольны сезон у Салігорску. Сябры, выказваем кожнаму вялікі дзякуй, што былі з намі. Шкада, што не выпала апраўдаць ўсе вашы чаканні. Моцны не той, хто не падае, а хто, павалішыўся, здолеў падняцца. Нам застаецца толькі працаваць. Вы — найлепшыя. Памятайце пра гэта", — гаворыцца ў паведамленні.

Перад апошнім турам каманда займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы.

У нядзелю, 26 лістапада, "Шахцёр" гуляе ў Гродне з "Нёманам", нагадвае "Прессбол". Барысаўскі БАТЭ (1-е месца ў турнірнай табліцы) гуляе ў гасцях з "Гарадзеяй. Мінскае "Дынама" будзе гасцяваць у "Віцебска".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі