Фота з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі трапіць на сусветны конкурс
Фота з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі трапіць на сусветны конкурс. Яго зрабілі супрацоўнікі Мытнай крымінальнай службы Літвы. Фота мае назву "Хто шукае, той знаходзіць".
Спачатку здымак перамог на конкурсе літоўскай мытні, а цяпер прадставіць яе на фотаконкурсе, які арганізавала Сусветная мытная арганізацыя.
Літоўскія мытнікі рэгулярна затрымліваюць кантрабандныя цыгарэты з Беларусі, знаходзяць іх у самых разнастайных схованках, у тым ліку і ў будматэрыялах. Апошні выпадак — цыгарэты адшукалі ў кантэйнеры з сухім малаком. У красавіку літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты, знойдзеныя ў адным з цягнікоў з Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.