Фотафакт: аншлаг на матчы "Крумкачы" — "Дынама" (Мінск)
У аўторак, 17 траўня, на стадыёне ФК "Мінск" праходзіць матч 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе, у якім сустракаюцца "Крумкачы" і мінскае "Дынама". Увага да паядынка вялікая: і дэбютант лігі, і адзін з яе лідараў маюць па 11 ачкоў. На стадыёне, які змяшчае 3 тысячы заўзятараў, аншлаг — рэкламная кампанія "Крумкачоў" спрацавала. Ужо на 15-й хвіліне "Крумкачы" выйграюць з лікам 2:0, галы забілі Корсак і Шчагрыковіч.
Відэатрансляцыю можна пабачыць тут.