Фотафакт: галоўным трэнерам гродзенскага "Нёмана" стаў Ігар Кавалевіч

Фотафакт: галоўным трэнерам гродзенскага "Нёмана" стаў Ігар Кавалевіч

Галоўным трэнерам гродзенскага ФК "Нёман" стаў вядомы беларускі футбольны спецыяліст Ігар Кавалевіч. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Кавалевічу 48 гадоў, ён — ураджэнец Іванава ў Брэсцкай вобласці. Раней выступаў за "Нёман" ў якасці футбаліста, быў капітанам, у 2002-м заваяваў сярэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі. На сённяшні дзень Ігар Кавалевіч з'яўляецца галоўным трэнерам і маладзёжнай футбольнай зборнай Беларусі.

Сёлета "Нёман" выступае вельмі няўдала, каманда займае апошняе месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У чацвер на сваім полі гродзенцы пацярпелі чарговае паражэнне — 0:1 ад салігорскага "Шахцёра".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі