Фотафакт: Лукашэнка атрымаў новыя школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі
Аляксандр Лукашэнка атрымаў новыя школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі. Іх кіраўніку дзяржавы прынёс міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. У аўторак Лукашэнка выслухаў даклад пра ход прыёмнай кампаніі і падрыхтоўку сістэмы адукацыі да новага навучальнага года. Ён адзначыў, што адна з важнейшых задачаў — беларускім школьнікам "трэба даць нармальныя падручнікі, перш за ўсё падручнікі гісторыі ў школы, каб дзеці разумелі, што адбывалася ўчора ў нашай краіне".
На відэа з сустрэчы відаць, што Жураўкоў перадаў Лукашэнку, як мінімум, тры падручнікі. Сярод іх — "Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XV ст. Частка 1" (6 клас). На яе вокладцы — крыж Еўфрасінні Полацкай. Кніга існуе ў адзінкавым асобніку. Лукашэнка паабяцаў яе прачытаць, інфармуе тэлеканал АНТ.
Лукашэнка: Каб плаціць настаўніку прыстойны заробак, яго трэба нагрузіць
Лукашэнка супраць рэформаў у адукацыі: Трэба даць нармальныя падручнікі школам