Фотафакт: Матацыкл, на якім ездзіў міністр Шуневіч, стаіць каля МУС
Міліцэйскі Harley-Davidson мадэлі Electra Glide заўважаны 27 траўня на тратуары каля галоўнага будынка Міністэрства ўнутраных спраў. На гэтым матацыкле кіраўнік МУС Ігар Шуневіч прыязджаў на адкрыццё сёлетняга мотасезона.
Гэты матацыкл восенню 2015 года падаравалі мінскай гарадской Дзяржаўтаінспекцыі прадстаўнікі Harley-Davidson. Шуневіч казаў, што на ім будуць патруляваць інспектары ДАІ з новастворанага матацыклетнага падраздзялення. Але пакуль на ім ездзіў толькі міністр і цяпер “жалезны конь” стаіць ля будынка МУС.
Набыць матацыкл падобнай мадэлі можна за 16 тысяч долараў.