На Зямлі пачалося сонечнае зацьменне (фота, відэа)
Гэта рэдкая з'ява — гібрыднае зацьменне. Назіраюць за ім пераважна жыхары Афрыкі ды акваторыі Атлантычнага акіяна.
Сонечнае зацьменне называюць гібрыдным, паколькі падчас руху яго характар мяняецца з поўнага на колападобны і наадварот.
Сонечныя зацьменні адбываюцца, калі Месяц ўстае на адну лінію з Сонцам і закрывае нябеснае свяціла ад зямнога назіральніка. З-за эліптычнай формы арбіты Месяца ў некаторых выпадках спадарожнік Зямлі аказваецца далей ад нашай планеты і не можа цалкам перакрыць сонечны дыск. Тады вакол цёмнага месяцовага дыска бачная яркая сонечная "аблямоўка". Такое зацьменне і называецца колападобным.
Адзначым, што апошні раз гібрыднае сонечнае зацьменне адбывалася ў красавіку 2005 года, а наступнае давядзецца чакаць яшчэ 10 гадоў.
Фота — AFP