Фотафакт: Пальчыс, якога судзяць у Мінску, атрымаў узнагароду ад Лукашэнкі

Фотафакт: Пальчыс, якога судзяць у Мінску, атрымаў узнагароду ад Лукашэнкі

Эдуард Пальчыс, якога судзяць у Мінску, раней атрымаў асабістую ўзнагароду ад Аляксандра Лукашэнкі. Дыпломы сына ў суд прынеслі бацькі блогера, інфармуе Радыё Свабода і змяшчае здымкі дакументаў.

Пальчыс, якога абвінавачваюць у распальваньні міжнацыянальнай варожасці і распаўсюдзе парнаграфіі, мае падзякі ад Міністэрства адукацыі і прэмію спецыяльнага фонду кіраўніка Беларусі. Ён іх атрымаў на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі ў 2008 годзе, калі заняў другое месца. У тым годзе Пальчыс паступіў на гістфак БДУ.

Працэс над заснавальнікам і аўтарам сайта 1863x.com распачаўся ў пятніцу ў Мінскім гарадскім судзе, ён праходзіць у закрытым рэжыме. У панядзелак суд працягваецца. Праваабаронцы прызналі 25-гадовага Эдуарда Пальчыса палітвязнем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі