Ратавальнікі выцягнулі хлопчыка з балота пад Бярозай

Ратавальнікі выцягваюць хлопчыка з балота​ / vk.com/cpbelarus
Ратавальнікі выцягваюць хлопчыка з балота​ / vk.com/cpbelarus

У пятніцу, 22 траўня, у 19:41 ратавальнікі Бярозаўскага раёна атрымалі паведамленне: дзіця знаходзіцца па пояс у вадзе на рацэ Ясельда і не можа выбрацца на бераг.

Прыбыўшы на месца, спецыялісты МНС ўбачылі хлопчыка, які знаходзіўся ў 1 метры ад берага ў балоцістай частцы ракі. Другакласнік не мог рухацца, на беразе стаяў яго сябар, вучань першага класа. Ратавальнікі выцягнулі дзіця з балота, паведамляе сайт МНС. Яго аглядзелі лекары і завезлі дадому да бацькоў. З другім дзіцём усё ў парадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі