Фотафакт: тонны "нічыйных" буракоў у Камянецкім раёне
Шмат гародніны пакінута на палях усяго ў некалькіх кіламетрах ад раённага цэнтру.
Па прызнанні мясцовых жыхароў, гэта — "лішкі" ад перавыкананага плану калгасу.
Без аніякага нагляду буракі некалькі дзён папросту ляжаць на зямлі. Верагодна, што пасля начных замаразкаў на Брэстчыне аніхто не прэтэндуе на "бясплатны ўраджай".