Фотафакт: The Toobes рэкламуюць новы іміграцыйны закон ў Польшчы

Музыкі мінскага трыа The Toobes, якое апошнім часам базуецца ў Беластоку, сталі тварам рэкламнай кампаніі новага іміграцыйнага закона ў Польшчы. Беларускія рок-н-рольшчыкі разам з афрыканцамі, в’етнамцамі ды іншымі імігрантамі стала з'яўляюцца на экранах тэлевізараў, на бігбордах ды рэкламных месцах у аўтобусах ды трамваях.

Праўда, самі палякі даволі неадназначна рэагуюць на новы закон і яго рэкламу. На адным з бігбордаў мясцовыя жыхары закрэслілі твары The Toobes ды падпісалі “Вон з краю!”.

Дарэчы, на рэкламных фота беларускі гурт яшчэ ў старым складзе. Некалькі месяцаў таму The Toobes пакінуў басіст Стас Мурашка. Прычыны сыходу ды магчымасць вяртання музыкі не каментуюць. Пакуль на канцэртах Стаса замяняе лідар 2morrow2late Зміцер aka JimWin.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі