Фотафакт: У Мінску моцны вецер з коранем вырваў дрэва ля цырка
У Мінску моцны вецер з коранем вырваў дрэва ў раёне цырка. Старыя таполі і каштаны растуць на вуліцы Янкі Купалы абапал берагоў Свіслачы. Адно з такіх дрэваў не вытрывала парыву ветру і павалілася.
Напярэдадні Гідраметцэнтр абвясціў на 25 красавіка штармавое папярэджанне з-за моцнага ветру. Прагназаваліся парывы да 20 м/с, нагадвае TUT.by